У панядзелак будзе слізка, так што вы акуратней на дарогах

Прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні / Еўрарадыё

Раніцай і днём у панядзелак, 6 студзеня, па паўднёва-заходняй палове Беларусі будзе слізка, сіноптыкі прагназуюць галалёдзіцу.

На Беларусь пачне паступаць цёплая паветраная маса. Ноччу месцамі пройдзе снег, а днём у многіх раёнах ён ператварыцца ў дождж. Днём часамі будзе дзьмуць парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..-10°С. А днём надвор'е будзе моцна адрознівацца для жыхароў розных абласцей. Напрыклад, на паўночным усходзе будзе каля -5°С, а на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +4°С.

У аўторак, 7 студзеня, пацяплее яшчэ больш. Ноччу слупок тэрмометра будзе трымацца ў раёне -5..+ 2°С, а днём пацяплее да 0..+ 7°С.

У сераду, 8 студзеня, з Заходняй Еўропы пачнуць паступаць няўстойлівыя паветраныя масы, будзе воблачна, часам будзе ісці то снег, то мокры снег. Тэмпература паветра ўначы -2..+ 4°С, днём -1..+ 5°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі