У Нясвіжы спрабуюць выхаваць "законапаслухмяных спартоўцаў"
Міліцыянты і спартоўцы ў Нясвіжы
У Нясвіжы спрабуюць выхаваць "законапаслухмяных і адказных спартоўцаў". Міліцыянты праводзяць гутаркі з юнакамі, звяртаюцца да іх бацькоў і трэнераў. Называецца гэта "прафілактычнымі мерапрыемствамі".
"Разам мы можам зрабіць дзіцячы спорт яшчэ больш бяспечным і цікавым!", — заяўляюць у нясвіжскай міліцыі. Міліцыянты на трэніроўках спартоўцаў цяпер ужо нікога не здзіўляюць.
У апошнія гады ў Беларусі пры непасрэдным удзеле міліцыі адбываецца ідэалагічная апрацоўка моладзі, якая ў 2020-м падтрымала пратэсты. Створана і пашыраецца сетка "ваенна-патрыятычных клубаў", сілавікі і ідэолагі прыходзяць ужо нават у дзіцячыя садкі. Пры гэтым у міліцыі прызнаюць, што сярод так званых "экстрэмістаў" па-ранейшаму пераважае моладзь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.