Байдэн хоча прадаць Ізраілю зброі на 8 млрд даляраў
Сектар Газа
ЗША плануюць прадаць Ізраілю партыю зброі на суму блізу 8 млрд долараў, піша ВВС са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША апавясціў Кангрэс аб гэтых планах. Рашэнне павінна быць ухвалена Палатай прадстаўнікоў і Сенатам.
Сярод зброі, якую плануецца перадаць — ракеты, снарады і іншыя боепрыпасы. Вашынгтон адхіліў заклікі прыпыніць вайсковую падтрымку Ізраіля праз колькасць забітых мірных жыхароў падчас вайны ў Газе.
У жніўні ЗША ўхвалілі продаж Ізраілю знішчальнікаў і іншай вайсковай тэхнікі на суму 20 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.