У суботу ў Беларусі будзе да 6 марозу, прагназуецца моцны вецер

Зіма ў Беларусі

Зіма ў Беларусі / t.me/narachanka/

У Беларусі пачалося невялікае пахаладанне. У суботу, 4 студзеня, на працягу сутак будзе ад 0 да -6 градусаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер (у тым ліку і ў Мінску) з парывамі да 15-20 м/с. Амаль па ўсёй краіне пройдзе кароткачасовы снег, месцамі магчымая завіруха.

У нядзелю снег прагназуецца амаль па ўсёй Беларусі. Уначы чакаецца 3-9 марозу, удзень — ад 0 да -6 градусаў. 

У панядзелак у дзённыя гадзіны на захадзе краіны будзе да +4, а на Віцебшчыне — да -4. Па ўсёй краіне пройдуць ападкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі