Па справе аб "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" затрымалі 27-га чалавека

Па справе аб "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" затрымалі 27-га чалавека

27-м у справе аб "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" затрымалі гісторыка Аляксандра Зімніцкага, перадае Радыё "Свабода". 25-гадовы хлопец — выпускнік гістфака БДУ, цяпер навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея.

Маці затрыманага Зоя, якая жыве ў вёсцы Глінная Докшыцкага раёна, кажа, што сына затрымалі ў аўторак, 28 сакавіка. Зімніцкі затэлефанаваў маці і паведаміў, што ў яго быў ператрус і канфіскавалі пнеўматычны пісталет, які быў у яго даўно. 

Напярэдадні прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын паведаміў, што абвінавачанні па справе аб "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" яшчэ не выстаўляліся. Частку затрыманых трымаюць ва ўнутранай турме КДБ ("амерыканка"), частку — у СІЗА №1 МУС ("Валадарка"). 

Як паведаміла старшыня рады "Бацькаўшчыны" Ніна Шыдлоўская, на 29 сакавіка ў КДБ для ўдзелу ў следчых дзеяннях выкліканыя адвакаты шэрагу затрыманых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі