Па ўсім Мінску затрымліваюць раварыстаў
27 сакавика па ўсім Мінску людзі ў форме і ў цывільным затрымліваюць раварыстаў. Як паведамляе тэлеграм-канал @glazacentr, затрыманні адбыліся на вуліцы Кульман, каля лошпчы Бангалор, яшчэ два — на вуліцы Чарвякова.
Адна з гісторый мела шчаслівы канец. За раварыста, якога спрабавалі затрымаць, заступіліся жанчыны. Хлопец здолеў вырвацца і збегчы ад байца АМАП.
Да дзяўчыны, якая гэта ўсё здымала, са спіны падкраўся мужчына ў шэрым паліто:
— Што вы здымаеце?
— Там на чалавека нападаюць!
— Ні на кога там не нападаюць!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.