Пачата 6 крымінальных спраў за распаўсюд звестак аб прыватным жыцці пракурораў

Пачата 6 крымінальных спраў за распаўсюд звестак аб прыватным жыцці пракурораў

Пракуратура Мінска пачала шэсць крымінальных спраў за незаконны распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці, а таксама абразу прадстаўнікоў улады (па ч. 1 арт. 179 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Падставай сталі праверкі паведамленняў Генпракуратуры і заявы саміх пракурорскіх работнікаў. 

Паведамляецца, што звесткі аб прыватным жыцці і персанальныя даныя работнікў пракуратуры з'явіліся ў чатах месенджара Telegram. Там жа былі "абразлівыя каментары на іх адрас у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў". 

Расследаваннем справы зоймецца ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі