Пачаўся суд над экс-намеснікам генпракурора Аляксандрам Архіпавым
Справу ў закрытым рэжыме слухае вайсковая калегія Вярхоўнага суда.
Суд праходзіць у памяшканні Вярхоўнага суда, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, 4 лістапада 2013 года Архіпава адхілілі ад пасады намесніка генпракурора, якую ён займаў з ліпеня 2012 года. Таксама яго звольнілі з органаў пракуратуры "за дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка". На Архіпава пачалі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
14 лЛістапада, прымаючы з дакладам генпракурора Аляксандра Канюка, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў паведаміць аб расследаванні канкрэтных крымінальных спраў, у тым ліку справы Архіпава.
З афіцыйных паведамленняў не ясна, у чым канкрэтна вінавацяць Архіпава. Са словаў Лукашэнкі вынікае, што Архіпаў на просьбу сяброў "замяў" справу, у якой п'яны кіроўца ўчыніў ДТЗ са смяротным вынікам.
Сёлета ў сярэдзіне красавіка крымінальная справа Архіпава была накіраваная ў Вярхоўны суд. Неабходныя дакументы падпісаў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
Фота — minpraud.by