Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі

Увечары 14 ліпеня ўсю Еўропу ўскалыхнула звестка пра тэракт у Ніцы. Еўрарадыё ўспамінае ўсе тэрарыстычныя атакі, якія здзяйсняліся ў Еўрасаюзе з 2012 года.

19 сакавіка 2012 года да яўрэйскай школы ў Тулузе (Францыя) на матаролеры пад’ехаў баявік і пачаў страляць па школьным двары. У выніку загінула 4 чалавекі — настаўнік і трое дзяцей ва ўзросце да 8 гадоў. Тэрарыста праз чатыры дні застрэліў снайпер падчас яго затрымання.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: EAST NEWS

18 ліпеня 2012 года ў балгарскім Бургасе смяротнік учыніў выбух аўтобуса, калі ў яго сядалі пасажыры, што прыляцелі чартарным рэйсам з Ізраіля. Загінула 7 чалавек, у тым ліку тэрарыст, 32 параненыя.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: МУС Балгарыі

22 траўня 2013 года ў Лондане адбылося гучнае забойства, якое кваліфікавалі як тэракт. Пасярод вуліцы два радыкальныя ісламісты на машыне збілі брытанскага салдата, потым выцягнулі яго на дарогу і зарэзалі.

 

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі

24 траўня 2014 года баявік расстраляў 4 наведнікаў яўрэйскага музея ў Бруселі. Тэрарысту ўдалося збегчы, але праз некалькі дзён яго затрымалі на вакзале ў Марсэлі. Зброю, загорнутую ў сцяг ІД, знайшлі пры ім.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: AFP PHOTO/BELGA/BELGIAN FEDERAL POLICE/ EAST NEWS

7 студзеня 2015 года адбылася тэрарыстычная атака на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы, ад нападу баевікоў загінулі 12 чалавек, 11 былі параненыя.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: Reuters

9 студзеня 2015 года адбыўся напад на супермаркет кашэрных прадуктаў у Парыжы, у выніку чаго загінула 4 чалавекі і нападнік. У гэты ж дзень былі ліквідаваныя баевікі, якія напалі на рэдакцыю Charlie Hebdo.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: АР

14-15 лютага 2015 года палестынскі баявік у Капенгагене напаў на семінар, прысвечаны ахвярам тэракту ў рэдакцыі Charlie Hebdo. Там ён забіў аднаго чалавека і параніў траіх, а пасля напаў на Вялікую сінагогу і застрэліў аднаго чалавека.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: AFP

26 чэрвеня 2015 года баявік на аўтамабілі пратараніў браму хімічнага завода каля Грэнобля (Францыя). Ля ўваходу было знойдзенае абезгалоўленае цела дырэктара прадпрыемства.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: AFP/Getty

22 кастрычніка 2015 года ў невялікім шведскім горадзе Трольхетан грамадзянін Швецыі адкрыў агонь у школе, забіўшы трох і параніўшы двух чалавек. Так ён выказваў пратэст супраць мультыкультурнай палітыкі краіны.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: breakingnews.com

13 лістапада 2015 года ў Парыжы і прадмесцях амаль адначасова адбываюцца выбухі каля стадыёна, тэрарысты расстрэльваюць наведнікаў некалькіх рэстаранаў і ладзяць разню ў канцэртнай зале з захопам закладнікаў. У выніку — больш за 130 загінулых і 350 параненых.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі

22 сакавіка 2016 года серыя тэрактаў адбылася ў Бруселі. У выніку двух выбухаў у аэрапорце і аднаго ў метро загінула 38 чалавек, у тым ліку трое баевікоў, больш за 340 параненыя.

Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
Фота: Reuters

Такім чынам, з ліпеня 2012 года ў Еўрапейскім саюзе адбылося 12 тэрактаў, з іх 7 — у Францыі. Падчас іх былі забітыя 244 чалавекі.

Нягледзячы на апошнія тэракты, Еўропа нашмат больш бяспечная, чым 30 гадоў таму

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі