Пад Чавусамі перавярнуўся армейскі КАМАЗ з 38 салдатамі (фота)
У мясцовым аддзеле МНС гавораць, што ахвяраў удалося пазбегнуць.
Аварыя адбылася 26 сакавіка ў першай палове дня ля вёскі Вілейка Чавускага раёна. Яе абставіны зараз высвятляе ДАІ. Тэнтованы армейскі аўтамабіль апынуўся за межамі асфальта і перавярнуўся дагары коламі.
У чавускім аддзеле МНС Еўрарадыё паведамілі, што выязджалі на месца здарэння і дапамагалі ліквідаваць яго наступствы. Як паведамляе onliner.by са спасылкай на ДАІ, аварыя адбылася праз сутыкненне КамАЗа з аўтамабілем ВАЗ, кіроўца якога ўклініўся ў калону вайсковай тэхнікі.
Як паведамляе агенцтва БелТА, шпіталізаваны толькі адзін ваеннаслужачы. Іншых пасля аказання дапамогі адпусцілі ў частку.
Фота з сацыяльных сетак.