Пад Гомелем мужчына узяў жонку закладніцай і пагражаў спаліць дом

Пад Гомелем мужчына узяў жонку закладніцай і пагражаў спаліць дом

Вызваляць закладніцу давялося супрацоўнікам АМАП пад Гомелем 26 красавіка. Здарэнне адбылося ў пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна, піша tut.by. 58-гадовы беспрацоўны мужчына захапіў у закладнікі жонку і трымаў яе ў гаражы ўласнага двухпавярховага дома. Мужчына пагражаў узарваць газавы балон, калі іх дачка не верне яму грашовую пазыку.

Афіцыйная прадстаўніца УУС Гомельскага аблвыканкама Кацярына Радзівонава распавяла журналістам, што на момант здарэння ў доме больш нікога не было. Пра свой намер узарваць дом мужчына паведаміў дачцэ, а тая затэлефанавала ў міліцыю. 

Пры перадачы грошай захопніка абясшкодзілі супрацоўнікі АМАПу, яны ж вызвалілі закладніцу.

Мужычну затрымалі, яму прызначылі шэраг экспертызаў. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі