Пад Гродна поні дэфілявалі ў бікіні (фота)

Журы, у складзе якога быў конь і вослік, выбірала найлепшага поні сярод пяці ўдзельнікаў. Пераможцам конкурсу стаў Геракл.



У конкурсе было пяць намінацый. Шоў прайшло як сапраўдны конкурс прыгажосці: поні дэфілявалі ў купальных касцюмах з экстравагантнымі прычоскамі. У “візітнай картцы” кожны прадстаўнік поні распавёў пра жыццё, асаблівасці, звычкі і бацькоў свайго падапечнага. Акрамя гэтага поні праходзілі паласу перашкод, дэманструючы свае скакавыя ўменні. У конкурсе гурманаў вызначалі, у каго з удзельнікаў самы вытанчаны густ. Сярод пачастункаў для міні-конікаў былі цукеркі, хлеб, цукар, садавіна і агародніна.



Цяпер поні-пераможцу экскурсаводы комплексу абяцаюць дэманстраваць наведвальнікам. Тры ўдзельнікі шоў зараз выстаўленыя на продаж па кошце ў дыяпазоне 3-3,5 тысяч долараў. У агракомплексе спадзяюцца, што пакупнікі могуць знайсціся і сярод гледачоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі