Пад Гроднам назіралі паўночнае ззянне

Паўночнае ззянне ў Беларусі

Паўночнае ззянне ў Беларусі / БЕЛТА

Паўночнае ззянне можна было назіраць мінулай ноччу ў сярэдніх шыротах. Фатографу БЕЛТА ўдалося зрабіць здымкі гэтай прыроднай з'явы ў Гродзенскім раёне.

Напярэдадні ўдзень да Зямлі прыбыла магутная ўдарная хваля сонечнага ветру. Яна стварыла стабільна магутныя касмічныя ўмовы, якія дазваляюць назіраць яркае паўночнае ззянне.

За апошнія гады паўночнае ззянне не першы раз можна назіраць у Беларусі. Напэўна, найбольшы розгалас гэтая стыхійная з'ява набыла ў 2015 годзе. Тады ззянне сфатаграфаў блогер Антон Матолька, а БТ узяло яго здымак без дазволу і без захавання аўтарскіх правоў. Фатограф падаў у суд. Падчас працэсу прадстаўнік тэлерадыёкампаніі заявіў, што гэта паўночнае ззянне — "сацыяльная з'ява грамадскага жыцця". Суд стаў на бок дзяржаўнай кампаніі.

Пад Гроднам назіралі паўночнае ззянне
Паўночнае ззянне ў Беларусі / БЕЛТА
Пад Гроднам назіралі паўночнае ззянне
Паўночнае ззянне ў Беларусі / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі