Пад Мінскам перакуліўся пасажырскі аўтобус, пацярпелі больш за 10 чалавек (фота)
У Мінскім раёне каля вёскі Хацежына перакуліўся пасажырскі аўтобус, пацярпелі больш за 10 чалавек. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 15:30. З нейкай прычыны аўтобус МАЗ, якім кіраваў 29-гадовы вадзіцель, выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго апынуўся ў кювеце. Вядома, што ў салоне знаходзіліся 30 пасажыраў.
На месцы ДТЗ працавала следча-аператыўная група, якая высвятляла ўсе абставіны аўтааварыі.
Фота: sb.by