Пад Мінскам сілавікі адпрацоўвалі дзеянні пры падпале ўчастка для галасавання
Затрыманне "падпальшчыка"
Сілавікі адпрацоўвалі дзеянні пры пажары на выбарчым участку. Вучэнні прайшлі ў Мінскім раёне. Паводле іх задумы, "невядомыя падпалілі ўчастак для галасавання". Адпрацоўвалася эвакуацыя людзей, у тым ліку і пацярпелых — на месца выклікалі медыкаў. Для ліквідацыі "ўзгарання" задзейнічалі і вышынную пажарную тэхніку.
Адначасова міліцыянты шукалі і затрымлівалі "падпальшчыкаў", бралі пад ахову членаў выбарчай камісіі і скрыні з бюлетэнямі (на відэа відаць, што падпальвалі іх).
Адзначаецца, што падчас вучэнняў адпрацоўвалася ўзаемадзеянне розных службаў. Населены пункт, дзе яны адбываліся, прапагандыстамі не называецца. Аднак у іх сюжэце каментар дае начальнік Заслаўскага аддзела міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.