Пад Мінскам у аварыю трапіў аўтамабіль з трыма дзецьмі
Пад Мінскам у аварыю трапіў аўтамабіль з трыма дзецьмі. Як паведамляе pristalica.by, здарэнне адбылося 20 снежня каля 7:45 на аўтадарозе паміж Азярцом і Гарадзішчам. На сустрэчную паласу руху, пры спробе абгону, выехаў Renault Sandero, якім кіраваў 71-гадовы мужчына. Ён "не ўлічыў умовы надвор'я і тэхнічныя характарыстыкі свайго транспартнага сродку". У выніку адбылося лабавое сутыкненне з Audi A6. Менавіта ў ім былі дзеці. 33-гадовая кіроўца Audi A6 атрымала траўмы, яе завезлі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу.
Кіроўцы і пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Дзеці знаходзіліся ў спецыяльных утрымлівальных прыладах. Верагодна, яны не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.