Пад Навагрудкам мукавоз насмерць збіў на ўзбочыне кіроўцу грузавіка (фота)

Пад Навагрудкам мукавоз насмерць збіў на ўзбочыне кіроўцу грузавіка (фота)

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося зранку 16 жніўня ў Навагрудскім раёне. Як удакладняе БЕЛТА, трагедыя здарылася каля шостай гадзіны раніцы на закругленні дарогі Наваельня — Валеўка, дзе вядуцца рамонтныя работы.

Кіроўца грузавіка "Мэрсэдэс Атэга" няправільна выбраў хуткасць і, не справіўшыся з кіраваннем, з'ехаў на ўзбочыну. Мужчына выйшаў з машыны, і ў гэты момант у яго аўто ўрэзаўся мукавоз, кіроўца якога таксама страціў кіраванне на гэтым месцы. У выніку першы кіроўца апынуўся пад коламі і загінуў на месцы. Кіроўца мукавоза быў прышпілены рамянём бяспекі і траўмаў не атрымаў.

Як інфармуюць у гродзенскай ДАІ, падчас ДТЗ дарога была мокрай з-за дажджу. Сваю ролю ў трагедыі адыграў і пласт бітуму, нанесены на дарогу. Разам з тым інспектары адзначаюць, што перад гэтым участкам дарогі рабочыя загадзя выставілі знакі "Часовае абмежаванне хуткасці", "Дарожныя работы", "Слізкая дарога" і "Звужэнне дарогі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі