Пад Оршай злавілі рэдкую жывёлу — крата-альбіноса (фота)

Пад Оршай злавілі рэдкую жывёлу — крата-альбіноса (фота)

У Барані пад Оршай злавілі крата-альбіноса. Белы крот — вельмі рэдкая істота. Па-першае, альбіносы самі па сабе нараджаюцца нячаста. Па-другое, яны больш схільныя да розных хваробаў і, часцей за ўсё, рана паміраюць.

Крата-альбіноса цяжка знайсці і таму, што кратоў увогуле складана ўбачыць, яны вельмі рэдка з'яўляюцца на паверхні зямлі. Таму белыя краты прыцягваюць увагу спецыялістаў і калекцыянераў. Бараньскаму крату пашанцавала — ён быў злоўлены добрымі людзьмі, якія, зразумеўшы, наколькі гэта рэдкі звер, не сталі гандляваць ім.

Пасля невялікай фотасесіі крата накармілі чарвякамі і адпусцілі на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі