Пад Пухавічамі ў аварыі загінуў матацыкліст
Пад Пухавічамі ў аварыі загінуў матацыкліст. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі, здарэнне адбылося ўдзень 28 верасня. 33-гадовы мінчанін на матацыкле Honda ехаў аўтадарогай Голацк-Зазер’е-Седча-Азярычына. Каля вёскі Зазер’е ён стаў абганяць легкавік Hyundai і выскачыў на сустрэчную, дзе перакуліўся на праезнай частцы і сутыкнуўся з аўтамабілем Citroen, за рулём якога быў 69-гадовы расіянін.
Матацыкліст загінуў на месцы. Усе ўдзельнікі дарожнага здарэння былі цвярозыя.