Пад шыльдай “Берасьцейская вясна” хочуць аб’яднаць аматараў жывёлаў

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў Еўрарадыё пра нестандартны шлях, якім мясцовыя ўлады спрабуюць у чарговы раз адмовіць у рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Берасьцейская вясна”. Нядаўна была 12-ая адмова за шэсць год, сказаў спадар Вялічкін. Паколькі праваабаронцы звярнуліся ў суд, у аддзеле юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама спрабуюць тэрмінова зарэгістраваць пад тым самым назовам іншую арганізацыю. Якая павінна аб’ядноўваць аматараў жывёлаў. Такім чынам, праваабарончай арганізацыі “Берасьцейская вясна” ў рэгіёне не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі