Пад Віцебскам бульдозер наехаў на снарад і падарваўся (фота)
Бульдозер "Шантуй SD-16" праводзіў земляныя работы ў 12 метрах ад чыгункі (перагон Лучэса). І ў гэты момант адбыўся выбух.
Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны ў пятніцу, 9 жніўня, каля вёскі Забалоцінка. Пра яго прэс-служба МНС паведаміла толькі сёння.
Мяркуецца, што ўзарваўся снарад часоў Другой сусветнай вайны.
У бульдозеры было выбітае шкло, нязначна пашкоджаная рыдлёўка. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Рух цягнікоў на дадзеным участку чыгункі не спыняўся.
Для агляду мясцовасці і размінавання на месца выязджала група сапёраў, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by