Пад Віцебскам пройдзе праваслаўны моладзевы фестываль “Адзігітрыя”

Праваслаўны моладзевы фестываль “Адзігітрыя” пройдзе пад Віцебскам з 1 па 5 жніўня.  Ён праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз. У фестывалі прымуюць удзел прадстаўнікі моладзевых брацтваў і арганізацый з гарадоў Беларусі, Украіны і Расіі. Адкрые праграму “Адзігітрыі” конкурс аўтарскай песні. Лепшыя выканаўцы пасля выступяць на плошчы 1000-годдзя Віцебска.

Таксама ў рамках фестывалю наладзяць музычны конкурс, у якім паўдзельнічаюць маладыя музыкі з Беларусі і іншых краін. Гала-канцэрт пройдзе на сцэне “Славянскага базару”. Праграма фестывалю завяршыцца хрэсным ходам з Віцебска ў Смаленск.

http://www.patriarchia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі