Пад "зачыстку" трапіла ваенізаваная ахова на чыгунцы, праходзяць затрыманні
Байцы ваенізаванай аховы / rw.by
Пад "зачыстку" трапіла ваенізаваная ахова на чыгунцы, там праходзяць затрыманні і звальненні, піша "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы. З мінулага тыдня філіяламі ваенізаванай аховы па ўсёй Беларусі займаюцца органы дзяржаўнай бяспекі. Дакладная прычына гэтага невядомая. У Баранавічах звольнілі начальніка атрада і яго намесніка. У атрадах Магілёўскай і Гомельскай вобласці адбыліся затрыманні па адміністрацыйных артыкулах.
Ваенізаваная ахова на чыгунцы — гэта асобная структура ў рамках Беларускай чыгункі. Яе супрацоўнікі падрыхтаваныя і ўзброеныя, пры патрэбе яны ахоўваюць грузы па дарозе і на чыгуначных станцыях. Імаверна, многія з гэтых людзей былі задзейнічаныя пры руху па тэрыторыі нашай краіны расійскай ваеннай тэхнікі і зброі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.