У Беларусі падаражэла паліва: АІ-98 цяпер каштуе 1 рубель 80 капеек
Усе віды паліва зноў падаражэлі: ад 24 сакавіка кошты на бензін і дызпаліва на беларускіх АЗС вырастаюць на 1 капейку. Цяпер яны наступныя: АІ-92-К5-Еўра — 1,48 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,59 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,80 рубля, ДП — 1,59 рубля.
Канцэрн “Белнафтахім” у паведамленні з гэтай нагоды адзначае, што ад пачатку 2019 года кошт расійскай нафты, якую пастаўляюць на беларускія НПЗ, вырас на 9,9%, а рознічныя кошты выраслі за той самы перыяд толькі на 2,6%.
Гэта пятае падаражэнне маторнага паліва сёлета.