Падатак на дэпазіты будуць утрымліваць банкі

Падатак на дэпазіты будуць утрымліваць банкі

У Беларусі актыўна абмяркоўваюць дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)", які ўводзіць падатк на ўклады.

Як стала вядома, падатак на дэпазіты з фізічных асобаў будуць утрымліваць банкі. Самому ўладальніку не трэба будзе плаціць падатак.

"Даход вам выплочвае юрыдычная асоба і яна абавязаная, як падаковы агент, пры выплаце вам даходу ўтрымаць з вас падаходны падатак. Таму юрыдычная асоба — банк, будзе з вас гэты падатак утрымліваць", — тлумачаць Еўрарадыё ў падатковай.

На прэс-канферэнцыі ў Нацбанку Еўрарадыё таксама пацвердзілі, што падатак з дэпазітаў будуць утрымліваць банкі.

Банк сам абавязаны разлічыць суму падатку і перавесці яе ў дзяржаўны бюджэт. Таксама банк абавязаны дакладна распавесці ўкладчыку, колькі падатку і з якой сумы даходу яны пералічылі.

Згодна з дэкрэтам, выплочваць падатак трэба будзе з прыбыткаў па рублёвых укладах тэрмінам меней за год і з валютных укладаў тэрмінам меней за два гады.

Падрабязней пра новы падатак на дэпазіты можна пачытаць у тлумачэннях Нацбанка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі