Выплачаны збор "дармаедам" вернуць праз месяц пасля заявы

Выплачаны збор "дармаедам" вернуць праз месяц пасля заявы

Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) патлумачыла, як атрымаць назад выплачаны збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. 

Яго плацілі непрацуючыя грамадзяне ў адпаведнасці з ранейшым дэкрэтам №3. Але дэкрэт №1, падпісаны ўчора Аляксандрам Лукашэнкам, пастанавіў вярнуць ім ужо заплачаныя грошы. Асобы, раней прызнаныя плацельшчыкамі "падатку на дармаедаў", цяпер вызваленыя ад яго аплаты. 

Як паведамляе МПЗ, вяртаць грошы грамадзянам будуць на падставе іх заяваў. Грамадзянін павінен звярнуцца ў падатковую інспекцыю з заявай і пашпартам ці іншым дакументам, які сведчыць асобу. Падаць заяву можна і не асабіста, а праз свайго прадстаўніка.

Вяртаць збор будуць альбо на банкаўскі рахунак заяўніка, альбо наяўнымі з касы "Беларусбанка".

Вяртаць грошы плануецца на працягу аднаго месяца з дня падачы заявы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі