Падатковая далічыла дыскаўнтэру 800 тысяч рублёў за "мінімізацыю падаткаў"

Дзяржкантроль і МПЗ сталі больш актыўна сачыць за заробкамі "у канвертах" / Еўрарадыё
Дзяржкантроль і МПЗ сталі больш актыўна сачыць за заробкамі "у канвертах" / Еўрарадыё

Пасля пазапланавай праверкі крамы нізкіх коштаў у Віцебскай вобласці падатковая палічыла, што кампанія павінна даплаціць 802,1 тысячы рублёў. Паведамляецца, што дырэктар хаваў выручку ад рэалізацыі тавараў, а таксама атрымліваў наяўныя грошы ў падсправаздачу без прадстаўлення справаздач аб выдаткаваных сумах.

Агульная сума атрыманых дырэктарам прадпрыемства наяўных грашовых сродкаў без утрымання падаходнага падатку склала 2 266,2 тысячы рублёў. У выніку ТАА "Р", як падатковым агентам, не пералічаны ў бюджэт падаходны падатак на суму 294,6 тысяч рублёў, — паведамляе МПЗ.

Пасля апытання 29 работнікаў і "дадаткова сабранай доказнай базы" падатковая прыйшла да высновы, што фактычная зарплата супрацоўнікаў кампаніі была вышэй афіцыйнай.

Выплата заробка ажыццяўлялася наяўнымі грашовымі сродкамі непасрэдна з касы крамы... усяго па выніках праверкі даналічана 802,1 тысяч рублёў, у тым ліку падаходнага падатку-301,2 тысчи рублёў.

У апошнія месяцы падатковая стала больш уважліва сачыць за працадаўцамі, а ў ліпені Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з заробкамі ў канвертах.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі