Падатковая: “Ухілісты” завінаваціліся бюджэту 7,5 мільярда рублёў

За 2014 год падатковыя дэкларацыі падалі больш за 23,5 тысячы фізічных асобаў па ўсёй краіне. Ім налічылі падаткаў на суму болей за 200 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падактаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Яна заўважыла, што падчас кантрольных дзеянняў падаткавікі ўжо выявілі каля 3000 грамадзян, якія не заплацілі падаткі.

Шаўчэнка: Нехта забыўся, а нехта ўхіляецца. За мінулы год на сённяшні дзень было выяўлена каля 3000 грамадзян, якім трэба выплаціць 7,5 мільярдаў рублёў. У асноўным гэта асобы, якія атрылівалі прыбыткі з-за мяжы, а таксама тыя, хто прадаваў маёмасць.

Святлана Шаўчэнка адзначыла, што за апошнія пяць гадоў істотна вырасла колькасць тых, хто здае кватэры афіцыйна і плаціць падаткі.

Шаўчэнка: Калі пяць гадоў таму каля 40 тысяч грамадзян здавалі кватэры афіцыйна, дык зараз гэта каля 98 000 гаспадароў кватэр, якія плацяць падаткі за здачу кватэры.

Святлана Шаўчэнка адзначыла, што пераходу на афіцыйную здачу кватэры паспрыялі таксама нізкія стаўкі падатку за здачу жылля. Яны вызначаюцца мясцовымі органамі кіравання. У Мінску гэтая стаўка роўная ад 140 000 да 240 000 рублёў за кожны арандаваны пакой.

Але і сярод гаспадароў кватэр за 2014 год было выяўлена 1152 чалавекі, які здавалі кватэры нелегальна. Яна заплацілі ў бюджэт каля 900 мільёнаў рублёў падаткаў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі