Падчас мітынгу на Дзень Волі міліцыя не будзе забіраць бел-чырвона-белыя сцягі

Падчас мітынгу на Дзень Волі міліцыя не будзе забіраць бел-чырвона-белыя сцягі

Падчас мітынгу і канцэрту на Дзень Волі ў Мінску міліцыя не будзе забіраць бел-чырвона-белыя сцягі ці гербы “Пагоня” ў людзей. Пэўныя абмежаванні могуць быць толькі да плакатаў, змест якіх не адпавядае заяўленай тэме акцыі — 100-годдзю БНР. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў лідар руху “За Свабоду”, адзін з заяўнікаў Юрась Губарэвіч. У панядзелак яго выклікалі ў сталічную міліцыю, дзе абмяркоўваўся найперш “рэжым пропуску” ўдзельнікаў на дазволеную ўладамі акцыю, якая адбудзецца 25 сакавіка каля Опернага тэатру (з 14-й да 19-й гадзіны). Міліцыя запэўніла, што агляд будзе стандартны, як на іншых масавых мерапрыемствах, сказаў Губарэвіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі