Падчас падаўлення пратэстаў на Кубе арыштаваныя дзясяткі чалавек

Падчас падаўлення пратэстаў на Кубе арыштаваныя дзясяткі чалавек

Падчас падаўлення пратэстаў на Кубе арыштаваныя дзясяткі чалавек, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Масавыя вулічныя акцыі ў нядзелю прайшлі ў Гаване і іншых гарадах. Сталіцу ўзялі пад кантроль не толькі вайскоўцы і паліцэйскія, але і "дружыннікі" — камуністычныя ўлады заклікалі сваіх прыхільнікаў выходзіць на вуліцы. Пратэстоўцаў збівалі падчас затрыманняў. Быў часткова адключаны мабільны інтэрнэт, дадае Euronews.

Прычынай масавых мірных пратэстаў, якіх на Кубе не было амаль 30 гадоў, называюць эканамічны крызіс, сітуацыю з пандэміяй каранавіруса і сацсеткі, якія дапамаглі людзям арганізавацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі