Падчас тэракту ў сталіцы Буркіна-Фасо загінулі 22 чалавекі
Падчас тэракту ў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу загінулі 22 чалавекі. Тэрарысты захапілі гатэль чатырохзоркавы Splendid, у якім жывуць супрацоўнікі ААН і замежныя турысты. Як паведамляе ВВС, спачатку яны ўзарвалі два аўтамабілі каля будынка, а пасля ўварваліся ў яго, нягледзячы на супраціўленне аховы. Таксама тэрарысты атакавалі кавярню, размешчаную побач, і застрэлілі там некалькіх чалавек.
Праз пяць гадзінаў мясцовы спецназ двума групамі пры падтрымцы французскіх байцоў пачаў штурм будынка. Распачаўся бой, гатэль загарэўся. Паведамляецца пра 63 вызваленых закладнікаў, 33 з іх параненыя. Сярод вызваленых некалькі міністраў Буркіна-Фасо. Колькасць загінулых можа вырасці. Іх асобы высвятляюцца.
Адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Аль-Кайда ў краінах ісламскага Магрыбу".