Падчас выступу Лукашэнкі на "Мінск-Арэне" знік гук

"Не буду хаваць, нам давялося пераадолець нямала складанасцяў і шантаж, палітычны ціск з боку пэўных сіл, якія прадузята ставяцца да Беларусі, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — На шчасце, перамог здаровы сэнс і павага да спартыўных каштоўнасцяў. У складзе наймацнейшых хакейных каманд свету да нас прыехалі гульцы, якія з'яўляюцца легендамі і зоркамі сусветнай велічыні…".



На гэтых словах на "Мінск-Арэне" выключылі святло, знік і гук. Словы кіраўніка дзяржавы пра шантаж на англійскую мову так і не пераклалі. Неўзабаве электрычнасць запрацавала, але замест мікрафона Лукашэнкі ўключылася музыка.



Кіраўнік Беларусі нешта казаў без мікрафона, а пасля, паказваючы рукой, перадаў слова кіраўніку міжнароднай хакейнай федэрацыі. Раптам гук запрацаваў, і Лукашэнка зноў пачаў сваю прамову, паведамляе "Наша ніва".

Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі