Падключэнне ацяплення ў Мінску завершыцца 6 кастрычніка

Такім чынам, як мінімум да панядзелка ў частку кватэр цяпло будзе падавацца не ў поўным аб’ёме, інфармуе БелаПАН са спасылкай на жыллёва-камунальныя службы сталіцы.



Між тым сярэднесутачная тэмпература паветра ніжэй за 8 градусаў рэгіструецца ў Мінску ўжо 10 дзён (з 25 верасня), пры гэтым ноч на 4 кастрычніка была самай халоднай сёлетняй восенню — мінус 1,4 градуса.



Ацяпленне ў жылых дамах горада пачалі ўключаць 2 кастрычніка, то бок, на восьмы дзень пасля падзення сярэднесутачнай тэмпературы ніжэй за +8 градусаў, хоць па нарматыве цяпло ўключаецца, калі такая тэмпература фіксуецца цягам пяці дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі