Падлічана, колькі беларусы трацяць у сацсетках і на сайтах знаёмстваў
За апошні год жыхары Беларусі ў патрацілі на сацыяльныя сеткі ў 60 разоў болей грошай, чым на сайты знаёмстваў. Такія вынікі даследавання падае плацёжны сервіс “Яндекс.Касса”. Паводле аналітыкаў сервісу, найбольшыя траты ў беларусаў на сервісах “ВКонтакте”, “Мой мир”, “Одноклассники”, “МирТесен”, “Фотострана”, Vichatter, “Спрашивай.ру”.
У сярэднім карыстальнікі сацыяльных сетак робяць два плацяжы за год і адзін раз трацяць каля 15,6 беларускага рубля — аплочваюць гульні, падарункі, смайлікі, стыкеры і інш. Таксама людзі набываюць сабе прэміум-акаўнты, знаходжанне ў топе рэйтынгаў, рэжым “няўгледка” і магчымасць праглядаць наведнікаў сваёй старонкі.
Болей за ўсіх на такія забавы трацяць жыхары Мінска, Віцебска і Гомеля. Так, сярэдні плацёж мінчаніна — 17,4 беларускага рубля. А вось у Магілёве трацяць у сярэднім 5,3 беларускага рубля за адзін раз.
На сайтах знаёмстваў жыхары нашай краіны робяць у сярэднім тры плацяжы за год і сярэдні плацёж складае 9,9 беларускага рубля. Болей за ўсё беларусы патрацілі на такіх рэсурсах: LovePlanet, Mamba, Teami, eDarling, FindFace, Badoo. Тут набываюць VIP-статусы, прасоўванне анкет, капмліменты і рэжым “няўгледка”, паведамляе БелаПАН.