Падпалкоўнік міліцыі: пераходзіць на бок народа будуць падраздзяленнямі
Падпалкоўнік Юрый Гушча, былы высокапастаўлены супрацоўнік цэнтральнага апарату МУС Беларусі распавёў "Белсату" сваё бачанне цяперашняга стану сістэмы сілавых структураў у нашай краіне. Ён параўнаў яго з кінутым у гарачую ваду кавалкам мыла.
"Запэўніваю вас, што наступіць такі дзень, калі ад яе [ад сістэмы] будуць адколвацца кавалкі, — кажа Гушча. — Калі пераходзіць на бок народа будуць падраздзяленнямі...".
Чаму гэта адбудзецца? На думку Юрыя Гушчы, усё крыецца ў адсутнасці маналітнасці ў сілавых структурах. Да таго ж там існуе нямала праблем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.