Падрабязнасці скандалу ў гомельскай школе: настаўніца парвала вучаніцы вуха

Падрабязнасці скандалу ў гомельскай школе: настаўніца парвала вучаніцы вуха

Пацярпелай у гомельскай гімназіі №71 стала вучаніца трэцяга класа. Паводле інфармацыі TUT.by, настаўніца пацягнула дзяўчынку за вуха і надарвала яго. 

Еўрарадыё паведамляла пра чарговы скандал у гомельскіх школах. Спярша гаварылася, быццам настаўніца ўдарыла школьніка насценным гадзіннікам, так што давялося накладаць швы. 

Цяпер высветлілася, што пацярпелая — дзяўчынка. Яе бацькі напісалі заяву ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі