У Гомелі настаўніца пачатковых класаў збіла хлопчыка
У Гомелі настаўніца пачатковых класаў збіла хлопчыка. Школьнік трапіў у бальніцу, яму накладалі швы (нібыта, удар быў нанесены насценным гадзіннікам). Пра гэта паведамляе сайт gomel.today, які спасылаецца на ліст, атрыманы ад чытачоў. Здарэнне адбылося ў гімназіі № 71. Яе дырэктар распавяла, што "настаўніца пачатковых класаў перавысіла службовыя абавязкі". І Следчы камітэт праводзіць разбіральніцтва. Паводле слоў дырэктара, настаўніца мае вялікі педагагічны стаж (некалькі гадоў таму ў навучальнай установе прызнавалася "настаўнікам года"), дагэтуль яна не мела спагнанняў, на яе не скардзіліся бацькі (яна — класная аднаго з трэціх класаў). Цяпер педагог знаходзіцца на бальнічным.
У СК "Моцным навінам" распавялі, што згаданую справу ўжо не разглядаюць. Не пракаментавалі сітуацыю і ў гомельскай міліцыі.
Як інфармавала Еўрарадыё, у верасні мінулага года рэзанансная гісторыя здарылася ў СШ № 15 Гомеля. Там настаўніца пагражала чацверакласніку, што стукне яго партай, а таксама нецэнзурна лаялася. Пасля таго, як відэа з'явілася ў інтэрнэце, яе звольнілі, але аднавілі на працы на загад Аляксандра Лукашэнкі. У поўнай версіі відэа відаць, што канфлікт справакаваў вучань. Настаўніца несла парту, каб адсадзіць кагосьці, і пачала крычаць, калі хлопчык паспрабаваў падставіць ёй падножку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.