Паэт і музыка Уладзь Лянкевіч асуджаны на 15 сутак арышту
Паэт, музыка гуртоў Partyzanski praspekt і luty sakavik Уладзь Лянкевіч асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне 7 снежня вынес суддзя Кастрычнікага суда сталіцы Аляксандр Рудэнка. Ён прызнаў паэта і музыку вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і ў "непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы".
Лянкевіча затрымалі 6 снежня падчас чарговай пратэстнай акцыі ў Мінску. Гэта яго другое затрыманне ў "пратэстным сезоне", у верасні ён адбыў 6 сутак адміністрацыйнага арышту.
Уладзь Лянкевіч быў госцем праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.