Паэзія сёння — ці патрэбная яна і якой мусіць быць? У эфіры Стась Карпаў

Паэзія сёння — ці патрэбная яна і якой мусіць быць? У эфіры Стась Карпаў

Вядомы сваімі вострымі допісамі ў Фэйсбуку і ўдзелам у розных “несанкцыянаваных акцыях” блогер Стась Карпаў выдаў кнігу вершаў “Канцылярыі розных спраў”, чым узварушыў фэйсбучную супольнасць аматараў яго творчасці не горш за Андруся Горвата.

Што з сябе ўяўляе зборнік вершаў Стася Карпава і ці апраўдае ён чаканні чытачоў? А чаканні самога аўтара кніга апраўдала? Наколькі запатрабаваная сярод людзей сучасная беларуская літаратура — ці ёсць да яе цікавасць? Колькі каштуе выдаць кнігу і ці трэба гэта ўвогуле рабіць? Як і хто выбірае, якія вершы будуць у кнізе, за кім апошняе слова? Ці можна жыць выключна з літаратурнай дзейнасці? Як беларускамоўнай літаратуры дагрукацца да сучаснага беларускага чытача?

На фота: Раман Падаляка, Стась Карпаў, Андрусь Горват, фота са старонкі Стася Карапава ў Фэйсбуку

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паэт, лідар меркаванняў Стась Карпаў.

Блогер Стась Карпаў на Еўрарадыё праю сваю першую кнігу вершаў “Канцылярыі розных спраў".

Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі