Пакуль міліцыя знайшла злодзея, ён выпіў скрадзеныя 20 бутэлек гарэлкі

Адзін з гараджан паведаміў праваахоўнікам, што з яго гаража невядомы скраў ровар і два дзясяткі бутэлек гарэлкі. Агульная сума стратаў склала 6 мільёнаў рублёў.

Міліцыянеры затрымалі 38-гадовага мужчыну, у якога знайшлі скрадзены ровар. А вось гарэлку ён паспеў "знішчыць".

Як адзначае Intex-press, зламысніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі