Пакуль палітыкі абяцаюць: пра візы, пашпарты і легалізацыю — эфір
Вольга Дабравольская
Пытанні легалізацыі заўжды не простыя. Безумоўна, залежыць яшчэ ад канкрэтнай краіны, яе нацыянальнага заканадаўства і стаўлення мясцовых уладаў і грамадства да вырашэння такіх пытанняў. Польшча ў гэтым сэнсе з’яўляецца найбольш спрыяльнай краінай Еўропы ў дачыненні да вымушаных мігрантаў з Беларусі. Але і тут ёсць пэўныя складанасці з, да прыкладу, легалізацыяй немаўлят, з атрыманнем віз, сюды ж дадаецца кароткі тэрмін дзеяння польскага праязнога дакумента ці доўгі тэрмін разгляду заяў на атрыманне віду на жыхарства.
Якія пытанні, звязаныя з легалізацыяй, сёння найперш хвалююць беларусаў і ці гатовыя ўлады Польшчы спрыяць у іх вырашэнні? Што такое “міжнародная абарона” і ці лёгка беларусам яе сёння атрымаць у Польшчы? Як магчыма вырашыць візавае пытанне і ці здольныя ў гэтым дапамагчы палітычныя структуры беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.