Палата прадстаўнікоў не запрасіла Ярмошыну на другое паседжанне
Другое паседжанне пазачарговай сесіі пройдзе без кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі. Старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну на паседжанне не запрасілі, а сакратар выбаркаму Мікалай Лазавік паедзе ў Вену. Пра гэта ён сам распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё. Лазавік: “Звычайна запрашаюць першых асоб на адкрыццё сесіі. Наколькі я ведаю, Ярмошына не атрымлівала запрашэнне на другое паседжанне. Мяне асабіста не запрашалі на гэтае паседжанне. Я рыхтуюся да іншага мерапрыемства. На гэтым тыдні ў мяне камандзіроўка ў Вену, дзе адбудзецца канферэнцыя АБСЕ па пытаннях электроннага галасавання”.
Сакратар ЦВК адзначыў, што пакуль не ведае, ці абмяркуюць пытанне выбараў на другім паседжанні пазачарговай сесіі. Нагадаем, што яно адбудзецца 14 верасня.
На фота Змітра Лукашука: на першым паседжанні 7 верасня Лідзія Ярмошына прысутнічала.