Палата прадстаўнікоў узаконіла штрафы за парушэнні нормаў цэнаўтварэння

Паліцы ў беларускіх крамах пусцеюць / malanka.media
Паліцы ў беларускіх крамах пусцеюць / malanka.media

Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), паведамляе яе прэс-служба.

Цяпер чацвёртая частка арт. 13.2 прадугледжвае штраф за парушэнне парадку цэнаўтварэння.

Фізічнай асобе пагражае штраф у 20 базавых (640 рублёў на сёння), а ІП і юрыдычныя асобы заплацяць да 10% ад сумы, названай у суправаджальных дакументах.

Гэтыя папраўкі павінен яшчэ ўхваліць Савет Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі