Палата прадстаўнікоў запрасіла на выбары назіральнікаў з СНД і АБСЕ
Нацыянальны сход Беларусі накіраваў запрашэнне ў Міжпарламенцкую асамблею СНД і Парламенцкую асамблею АБСЕ для ўдзелу іх прадстаўнікоў у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. Запрашэнне ПА АБСЕ перадаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі падчас яго візіту ў Палерма (Італія). Там 8—10 кастрычніка ён браў удзел у працы восеньскай сесіі ПА АБСЕ.
У запрашэнні адзначаецца, што ў Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры "па забеспячэнні правядзення прэзідэнцкіх выбараў у поўнай адпаведнасці з агульнапрызнанымі сусветнымі стандартамі".
У запрашэнні адзначаецца, што ў Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры "па забеспячэнні правядзення прэзідэнцкіх выбараў у поўнай адпаведнасці з агульнапрызнанымі сусветнымі стандартамі".