Паліцыянт скраў з працы 50 кг какаіну
Судовыя ўлады Францыі выставілі абвінавачанне супрацоўніку судовай паліцыі Парыжа.
Мужчыну вінавацяць у тым, што ён вынес з будынка свайго паліцэйскага ўпраўлення 52 кг какаіну, паведамляе interfax.by са спасылкай на французскую прэсу.
33-гадовы паліцыянт якраз працаваў у падраздзяленні, якое адказвае за барацьбу супраць наркагандлю.
Раней паведамлялася, што ў Францыі пачалі расследаванне ў сувязі са стратай каля 50 кг какаіну з будынка сталічнай судовай паліцыі. Гаворка ідзе пра наркотыкі, раней канфіскаваныя ў наркадылераў.
Фота — argumentua.com