Паліцыянты суткі шукалі ільвіцу, што ўцякла з заапарка. Падобна, гэта быў дзік

У пошуках "ільвіцы" ўдзельнічалі 120 паліцыянтаў і экспертаў, выкарыстоўваліся дроны, верталёты і цеплавізійныя камеры / pixabay
У пошуках "ільвіцы" ўдзельнічалі 120 паліцыянтаў і экспертаў, выкарыстоўваліся дроны, верталёты і цеплавізійныя камеры / pixabay

Паліцыянты Берліна спынілі пошукі ільвіцы, якая ўцякла з заапарка. Праз суткі пошукаў яны вырашылі, што ільвіца на самой справе была дзіком, піша ВВС.

Усё пачалося з таго, што ў сеціве з'явілася відэа дрэннай якасці, на якім была выяўленая падобная да льва дзікая жывёла ў лясістай мясцовасці горада Кляйнмахнаў. У той жа дзень яшчэ два чалавекі заявілі, што бачылі "вялікую кошку" на адлегласці дваццаці метраў. Пазней паведамленні аб сустрэчы з падобнай жывёлай пачалі прыходзіць і з Берліна.

Але падчас пошукаў ні адбіткаў лап, ні матэрыялу ДНК ільвіцы ў тым раёне так і не выявілі.

На прэс-канферэнцыі ў пятніцу мэр Кляйнмахнава Міхаэль Груберт сказаў, што "ўсё паказвае на тое, што гэта не ільвіца".

У пошуках ільвіцы ўдзельнічалі 120 паліцыянтаў і экспертаў, выкарыстоўваліся дроны, верталёты і цеплавізійныя камеры.

Каго вы бачыце на гэтым відэа: ільвіцу ці дзіка?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі