Шаўцоў: Сустрэча ў Мінску — зняцце дыпламатычных санкцыяў супраць Беларусі

Сустрэча ў Мінску прэзідэнтаў Украіны, Расіі, Беларусі, Казахстана і высокіх прадстаўнікоў ЕС на чале з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан адкрые для Беларусі новы ўзровень дыпламатычных кантактаў з суседнімі краінамі. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў беларускі палітолаг Юры Шаўцоў.

Юры Шаўцоў: “Гэта дэ-факта зняцце дыпламатычных санкцыяў супраць Беларусі. Калі будуць адкрытыя магчымасці такіх кантактаў, значыць, адкрыецца магчымасць і праектаў такога ўзроўню. Але, на маю думку, ва Украіне зараз не адзін з бакоў не гатовы для міра. Таму я сумняваюся, што такая сустрэча будзе эфектыўнай. Але дыпламатычныя размовы ўжо само па сабе добра”.

Нагадаем, 26 жніўня ў Мінску сустрэнуцца прэзідэнты Украіны, Расіі, Беларусі, Казахстана, а таксама трое прадстаўнікоў Еўракамісіі: кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан, еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Отынгер і еўракамісар па пытаннях гандлю Карл дэ Гухт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі