Палітвязень Марусевіч стаў чэмпіёнам калоніі па боксе
Палітвязень Дзяніс Марусевіч стаў чэмпіёнам бабруйскай калоніі па боксе. Пра гэта яго маці Людміла Марусевіч расказала ў інтэрв'ю Радыё "Рацыя".
"Яму дазволілі хадзіць на секцыю бокса і прыняць удзел у чэмпіянаце калоніі. І вось Дзяніс прайшоў чатыры кругі, і 16 студзеня адбыўся фінал, і Дзяніс заняў першае месца і стаў чэмпіёнам калоніі", — распавядае жанчына.
Пасля перамогі Дзяніс даслаў бацькам грамату, на адваротным баку якой напісаў бацьку віншаванне з днём нараджэння.
25-гадовы Дзяніс Марусевіч — брэсцкі палітвязень. Ён асуджаны на чатыры гады за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.