Палітвязень Сцяпан Латыпаў даслаў кранальную навагоднюю паштоўку
Сцяпан Латыпаў на судзе / кадр з відэа
Сябры Сцяпана Латыпава падзяліліся паштоўкай, у якой палітвязень віншуе з Новым годам сваіх суседзяў.
"Хай у гэтыя святы яны весяляцца як можнаа /больш/ шчыра і звіняць келіхамі як мага гучней. Бо дзесьці далёка-далёка за лясамі і палямі іх лапавухі стройненькі сусед прыслухоўваецца да ветру за кратамі, што данясе такія цёплыя і хатнія гукі", — напісаў палітвязень.
Сцяпан Латыпаў асуджаны на 8,5 года калоніі. Суд Івацэвіцкага раёна 15 верасня пастанавіў перавесці яго на два гады на турэмны рэжым. У ліпені Латыпаў на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі №22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ. За гэта яго на 17 сутак адпраўлялі ў штрафны ізалятар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.