Палітвязень Уладзімір Мацкевіч у турме напісаў ужо дзве кнігі

Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё
Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у зняволенні напісаў ужо дзве кнігі. Пра гэта яго дачка і прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Надзея Лучанок расказала на Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве.

"У турме ён працягвае працаваць і пісаць. Ужо напісана дзве кнігі, але мы асцерагаемся, што ўлады могуць канфіскаваць гэтыя тэксты і яны будуць згублены для навакольнага свету", — перадае словы Надзеі праваабарончы цэнтр "Вясна".

Мацкевіча затрымалі ў жніўні 2021 года, а ў чэрвені 2022-га асудзілі на пяць гадоў. Яго прызналі вінаватым у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (арт. 361-1 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі